Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі»

    Фотогалерея

    Все фото
    Вы владелец?
    Нашли ошибку?
    Предложить исправление

    О нас

    Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаргафічны ансамбль «Харошкі» — жывая легенда беларусаў. Калектыў быў створаны ў 1974 годзе. Ужо праз тры гады пасля свайго заснавання ансамбль заняў першае месца на конкурсе сярод прафесійных харэаграфічных калектываў СССР. Назва «Харошкі» паходзіць ад назвы беларускай вёскі Харашкі ў Магілёўскай вобласці. Менавіта ў Харашках быў запісаны самы першы танец — «Гусарыкі», які і зараз захаваўся ў рэпертуары калектыву.

    На працягу сваёй гісторыі ансамбль «Харошкі» спрыяе захаванню шматвяковых нацыянальных традыцый і папулярызуе беларускае мастацтва. Аснова рэпертуару калектыву   кампазіцыі, заснаваныя на беларускім фальклоры і гісторыі. Яны найлепшым чынам раскрываюць унікальнасць, самабытнасць беларускага народа, яго традыцыі і багатыя духоўныя каштоўнасці.

    Ансамбль «Харошкі» аб’ядноўвае харэаграфічную і вакальна-інструментальную групы. Беларуская музыка ў жывым выкананні, мілыя сэрцу лірычныя песні недзвычай упрыгожваюць канцэрты калектыву.

    Сцэнічныя касцюмы ансамбля «Харошкі» з’яўляюцца ўнікальнымі, маюць мастацкую і этнаграфічную каштоўнасць. Кожны эскіз з’явіўся ў выніку сур’ёзнага даследавання гісторыі. Большасць касцюмаў упрыгожаны элементамі ручной працы: вышыўкай, ткацтвам, пляценнем. Сцэнічныя касцюмы не аднойчы экспанаваліся на прэстыжных выстаўках і заўсёды атрымлівалі высокую ацэнку спецыялістаў.

    На працягу сваёй творчасці ансамбль «Харошкі» наведаў больш за 50 краін свету: 10 краін Усходу, краiны Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Калектыў з’яўляецца сапраўдным нацыянальным брэндам і візітоўкай Беларусі. «Харошкі» ўсюды прымаюць з цеплынёй і захапленнем, бо мова харэаграфіі адзіная і зразумелая на ўсіх кантынентах.

    Сваёй славутай гісторыяй ансамбль «Харошкі» абавязаны стваральніку калектыву і яго нязменнаму мастацкаму кіраўніку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай артыстцы Беларусі Валянціне Гаявой. Гэта таленавіты харэограф з бездакорным мастацкім густам. У рэпертуар ансамбля «Харошкі» ўваходзіць больш за 70 харэаграфічных пастановак Валянціны Гаявой, сабраных у выдатныя тэатралізаваныя праграмы: «Фальклор», «Тураўская легенда», «Полацкі сшытак», «Бывай, ХХ стагоддзе!», «Беларусы» і іншыя. Кожны без выключэння нумар у рэпертуары «Харошак» — гэта яркі, непаўторны спектакль, напоўнены разнастайнай гамай пачуццяў, эмоцый і запалу.

    Канцэртныя выступы ансамбля «Харошкі» — гэта сапраўднае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое дорыць гледачам радасць, выдатны настрой, выклікае захапленне, зараджае пазітывам.

    Метро
    Площадь Якуба Коласа
    Район
    Советский
    Микрорайон
    Комаровка
    Поделитесь мнением
    ОтличноОчень хорошоНеплохоПлохоУжасно
    Добавить фото
    Нажимая кнопку «Написать отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
    Государственное учреждение «Белорусский государственный академический заслуженный хореографический ансамбль «Хорошки»
    УНП: 100299624
    На правах рекламы
    Этот сайт использует cookies
    Понятно